- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бізнэсмэн Юрый Чыж будуе ў сваёй роднай вёсцы Сабалі, што пад Бярозай, вялікі турыстычны комплекс. Гатэль, музей, рэстаран, лыжная траса, канюшні, ферма па вытворчасці мармуровага мяса… Загадаў яму гэта зрабіць Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы летась падпісаў указ «Аб умовах стварэння турыстычнага культурна-этнаграфічнага комплекса «Наш родны кут Сабалi».