- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я патрапіла на суткі ўпершыню ў 2007-м — мяне прэвентыўна затрымалі перад 25 Сакавіка. Суткі — гэта занадта гучна сказана, мяне проста патрымалі ад пятніцы да панядзелка на Акрэсціна, і далі трое сутак постфактум у панядзелак на судзе. За дзень да гэтага я выправілася ў юрыдычную кансультацыю, каб скласці папярэднюю дамову з адвакатам на выпадак, калі ў дачыненні да мяне будзе нейкі адміністратыўны пераслед. (Адзін сябар з ліку паплечнікаў прымусіў усіх нас гэта зрабіць. Дзякуй за клопат, дарэчы, — бо тады я гэтага так і не сказала. )