- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Расійская прапаганда прысутная ў Беларусі ўсюды, украінскіх каналаў у кабельных сетках няма, але футбольны матч выявіў, што ў канфлікце Расіі і Украіны многія беларусы сімпатызуюць слабому. З украінскай трыбуны ўжо на пятай хвіліне гульні пачулася «Пуцін — х*йло». Гэтую дзёрзкую і вясёлую крычалку прыдумалі футбольныя фанаты каманды «Металіст» з усходнеўкраінскага горада Харкаў. Цяпер яна вандруе са стадыёна на стадыён.