- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Газета выйдзе толькі заўтра, але гэты тэкст ты чытаеш ужо цяпер. І калі яны тармазнуць наклад у друкарні ці проста адмовяцца яго друкаваць, то я ўжо іх апярэдзіў. Гэта не вельмі медыйна, але гэта спрацоўвае. Але ініцыятыва ўчынку за мной. І абавязкова купі газету заўтра пасля абеду. Бо ты ўсё роўна згубіш гэты лінк у закладках. Проста я не хачу працаваць у газеце, якую ніхто не чытае. І ўжо позна пісаць беларусам у Беларусь з Таронта і Варшавы. Я сам для сябе ўсё вырашыў. Побач са мной мая жонка і дзеці, мае аднадумцы і спантанныя пацаны на раёне. І вашыя кніжкі і адозвы мне дапамаглі. Усё не дарэмна, але працуе не так.