- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ленінскі раённы суд горада Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым у раскраданні маёмасці кампаніі «Кіраўлес». Аднаму з найбольш яркіх расійскіх палітыкаў далі пяць гадоў турмы. Аднак нечакана, ужо праз ноч, Навальны быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Аляксею Навальнаму 37 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Бутынь Маскоўскай вобласці, што размяшчаецца на Мінскай шашы. Скончыў юрфак Маскоўскага ўніверсітэта дружбы народаў, факультэт фінансаў і крэдытаў Фінансавай акадэміі пры ўрадзе РФ, стажыраваўся ў прэстыжным універсітэце Еля (ЗША).