- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Атрад фарміруецца на Валыні для грамадзян Беларусі, якія хочуць служыць у шэрагах Міністэрства ўнутраных спраў на ўсходзе краіны. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Валынскай абласной рады Ігар Гузь. «На нас выйшлі беларусы, гатовыя абараняць Украіну, — сказаў ён. — Мы з імі пагутарылі і выйшлі на такі фармат, што будзе невялікае падраздзяленне». Гузь паведаміў, што цяпер падрыхтоўку ва Украіне праходзяць пяцёра беларусаў. А на заклік, размешчаны ў інтэрнэце, прыйшло шэсць дзясяткаў запытаў. Праўда, на ягоную думку, большасць з іх склалі лісты ад супрацоўнікаў спецслужбаў, якія проста зандуюць сітуацыю.