- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Брусэлі з міністрам замежных справаў Беларусі адмовіліся сустрэцца. Весткі аб рэзкім пагаршэнні адносінаў з Еўрасаюзам устрывожылі кіраўніцтва Беларусі. 8 студзеня расійскае інфармацыйнае агенцтва РІАН паведаміла са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Брусэлі, што паслы краін ЕС распачалі фармальную працэдуру аднаўлення санкцый супраць лукашэнкаўцаў. Такую рэакцыю выклікалі «выбары» 19 снежня і арышт лідараў апазіцыі пасля іх. У панядзелак 10 студзеня міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў тэрмінова вылецеў у сталіцу Еўрасаюза. Крыніцы ў Брусэлі паведамлялі, што беларускі чыноўнік прасіў аб сустрэчах з кіраўнічкай дыпламатыі ЕС Кэтрын Эштан і еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле. Паведамлялася, што раней Мартынаў нефармальна сустракаўся з Фюле ў Празе.