- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінск упершыню прымае такое вялікае мерапрыемства. Горад доўга рыхтаваўся да чэмпіянату. З’явілася шмат прыемных новаўвядзенняў. Адрамантавалі дарогі. З’явіліся новыя гатэлі. На вуліцах — сучасныя шыльды па-беларуску і англійску. Але ў палітычным плане здарыліся ганебныя рэчы. Горад зачысцілі ад апазіцыі. Па стане на аўторак 18 чалавек знаходзяцца на Акрэсціна. Штодня гэтая лічба павялічваецца. Відавочна, што сусветныя журналісты не абмінуць гэтую тэму ў сваіх публікацыях з Мінска. Як і тэму палітвязняў.