- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рымашэўскі: У лісце Лукашэнку я не напісаў нічога, што супярэчыла б маёй пазіцыі Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі завітаў у рэдакцыю «Нашай Нівы» 3 студзеня. Ён прыехаў адразу з КДБ, дзе пяць гадзін прачакаў наступнага допыту. 4 студзеня ён меў даць прэс-канферэнцыю. Але адразу пасля ягонага прыезду ў «Нашу Ніву» вечарам яго зноў запрасілі ў КДБ. Там Рымашэўскаму паведамілі, што ў выпадку правядзення прэс-канферэнцыі ён можа апынуцца ў ізалятары КДБ. «Расцэняць яе як парушэнне падпіскі аб неразгалошванні і спробу ўплываць на ход следства», — распавёў Віталь Рымашэўскі. Таму так сталася, што інтэрв’ю «НН» стала адзіным, якое Віталь змог даць пасля вызвалення.