- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Народная міфалогія ўсходніх славян — сукупнасць уяўленняў аб прыродзе і прыродных з'явах, заснаваных на архаічных язычніцкіх вераваннях. Ахопліваючы шырокае кола самых розных з'яў і прадметаў, міфалогія па-свойму тлумачыць рзчаіснасць, падкрэсліваючы яе супярэчлівасць, складанасць, прыгажосць і гармонію. 3 глыбінь вякоў праз рэлігійны, адміністрацыйны і ідэалагічны ўціск да нас дайшлі толькі рэшткі старажытных народных уяўленняў, павер'яў і прыкмет. «Міфалагічная перспектива» дазваляе не толькі ўбачыць іх арганічную ўзаемасувязь, але і вызначыць іх вытокі, суаднесці са шматлікімі абрадамі і звычаямі. Прапануемая кніга з'яўляецца адной з першых спроб стварэйня даведніка па ўсходнеславянскай міфалогіі. У рабоце ўтрымліваюцца звесткі больш чым аб 180 міфонімах — назвах міфічных істот, хатніх і дзікіх жывёл, раслін і неадушаўлёных прадметаў, народных свят, стыхій і некаторых колераў. Народна-міфалагічныя ўяўленні, паверЧ і прыкметы падаюцца з выкарыстаннем фальклорных і літаратурных матэрыялаў, а таксама дадзеных роднасных усходнеславянскіх моў. Прызначаецца для студэнтаў гуманітарных і іншых спецыяльнасдей, настаўнікаў і выкладчыкаў ВНУ, работнікаў культуры і ўсіх, хто цікавіцца багатай духоўнай сцадчынай усходнеславянскіх народаў.