- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Мінску масава кідалі ў варанкі людзей, якія прыйшлі на Прывакзальную плошчу, каб пад апладысменты моўчкі выказаць пратэст супраць палітытыкі рэжыму . У 19.00 на плошчы ля Цэнтральнага чыгуначнага вакзала пачалі збірацца людзі. Да гэтага часу тут ужо з'явілася незлічоная колькасць супрацоўнікаў міліцыі і спецслужб. Выхады з метро і падземнага пераходу былі заблакіраваны. Удзельнікаў акцыі пачалі масава затрымліваць людзі ў цывільным. Пры гэтым яны не прадстаўляліся і не прад'яўлялі ніякіх дакументаў. То ў адным месцы, то ў другім узнікалі "баявыя сітуацыі". Людзі аказвалі супраціўленне гвалтоўным захопам, якія чынілі ахоўнікі рэжыму.