- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Днямі прэс-служба Міністэрства замежных спраў паведаміла пра сустрэчу Уладзіміра Макея з прадстаўнікамі кіраўніцтва Міжнароднага грамадскага аб’яднання ”Згуртаванне беларусаў свету ”Бацькаўшчына” Аленай Макоўскай і Нінай Шыдлоўскай. Праўда, пра гэта паведамлялася вельмі коратка, літаральна ў некалькіх сказах. “Народная Воля” папрасіла Ніну Шыдлоўскую даць больш падрабязную інфармацыю. – Гэта была важная сустрэча ў рэчышчы пашырэння супрацоўніцва дзяржавы з беларусамі замежжа. МЗС курыруе гэтыя пытанні, і там існуе разуменне, што супрацоўніцтва з беларускім замежжам трэба пашыраць і яно павінна быць не кропкавым, а сістэмным. “Бацькаўшчына” мае 25 гадоў досведу працы з беларусамі замежжа, таму натуральна, што гэтыя моманты абмяркоўваліся з намі. Падчас сустрэчы разглядалася яшчэ адно важнае пытанне – падрыхтоўка да 7-га З’езда беларусаў свету, які “Бацькаўшчына” склікае раз на чатыры гады. Мы ўжо распачалі падрыхтоўку да гэтага мерапрыемства і моцна зацікаўлены, каб, як і на двух папярэдніх з’ездах, было шырокае прадстаўніцтва супрацоўнікаў розных дзяржаўных органаў, у тым ліку міністэрстваў, якія непасрэдна кантактуюць з беларусамі замежжа па розных накірунках.