- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэнтральная камісія па правядзенні выбараў і рэферэндумаў зацвердзіла план правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій будзе праходзіць да 6 ліпеня, а зацвярджэнне складу камісій — не пазней за 9 ліпеня. Участкі для галасавання будуць створаны да 21 ліпеня. Вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі пройдзе да 5 жніўня, а сфарміраваны яны павінны быць не пазней за 8 жніўня. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 15 ліпеня па 13 жніўня, а іх рэгістрацыя — з 14 па 23 жніўня. Адразу пасля гэтага пачнецца агітацыйная кампанія. Парламенцкія выбары, нагадаем, пройдуць 23 верасня.