- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кардынала Бертоне ў Мінску суправаджалі два афіцэры Службы бяспекі беларускага прэзідэнта Як вядома, з 18 па 22 чэрвеня з афіцыйным візітам у Мінску знаходзіўся Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Бенедзікта XVI кардынал Тарчызіо Бертоне. Святар прыляцеў у Мінск спецрэйсам у суправаджэнні двух ахоўнікаў і ўласнага сакратара. Амаль увесь час знаходжання ў Беларусі кардынала апекаваў пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік. Да высокага госця дадаткова прыставілі двух ахоўнікаў - афіцэраў Службы бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ніякіх эксцэсаў за пяць дзён знаходжання на беларускай зямлі дзяржсакратара Бенедзікта XVI не адбылося. Што да запрашэння Бенедзікту XVI наведаць Беларусь, якое агучыў Аляксандр Лукашэнка, то яснасці пакуль няма. Падчас прэс-канферэнцыі кардынал Бертоне адзначыў, што Папа Рымскі "атрымлівае вялізную колькасць запрашэнняў з краін Еўропы, Афрыкі і Азіі". Кардынал Бертоне паабяцаў садзейнічаць ажыццяўленню візіту Папы ў Беларусь, аде дадаў: "Я не магу вызначыць час".