- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навучаныя горкім вопытам сустрэчы з сакавіцкім ураганам Xavier, беларусы чакалі ў мінулыя выхадныя ледзьве не канца свету. Але замест разбуральнага ветру, неўтаймаванага снегападу і траскучага марозу прыйшло класічнае зімовае надвор’е. Дрэнная бачнасць, мокры снег і галалёдзіца ператваралі рух па трасах у небяспечны занятак. Жудаснае ДТЗ адбылося раніцай у панядзелак ля вёскі Красоўшчына пад Мінскам. Загінулі чатыры чалавекі. Толькі аднаму ўдалося выжыць, але, каб дастаць яго з металічнага палону, выратавальнікам прыйшлося разразаць аўто. Магчыма, надвор’е і не стала прычынай гэтай аварыі, але яно пагоршыла сітуацыю.