- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вядома, што за бюджэтныя сродкі ў бібліятэкі нашай краіны трапляюць толькі дзяржаўныя газеты. А таму мы вырашылі запусціць на платформе Talaka.org спецыяльны праект, каб сабраць грошы для паўгадавой падпіскі на «Народную Волю» для 600 бібліятэк. Калі ласка, заходзьце на сайт Talaka.org, шукайце на галоўнай старонцы наш праект пад назвай «Падпішы бібліятэку на «Народную Волю!» і выбірайце адну з 12 намінацый. Напрыклад, пералічыўшы 5 рублёў, вы атрымаеце ад нас падзяку, а калі ахвяруеце 50 – акрамя падзякі станеце ўладальнікам адмысловага нумара газеты «Народная Воля» з аўтографамі галоўнага рэдактара і знакамітых аўтараў.