- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаны на 28 верасня 2008 года Адпаведны ўказ № 344 "Аб прызначэннi выбараў у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання" 24 чэрвеня падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым паведамiла прэс-служба прэзiдэнта. У гэты ж дзень кiраўнiк дзяржавы выдаў указ, згодна з якiм выбары ў Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу чацвёртага склiкання назначаны на перыяд з 14 лiпеня па 14 кастрычнiка 2008 года. Дарэчы, 28 верасня - гэта свята гусятнiкаў, дзень масавага адлёту дзiкiх гусей i качак на поўдзень. Дэмакраты - хто куды Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы выступаюць са спісам 110-ці "Я не ўпэўнены, што адбудуцца нейкія дэмакратычныя змены ў паводзінах улады. Таму гэта будзе жорсткая палітычная кампанія. Яна можа быць больш жорсткая, чым кампанія 2004 года. Поўны комплекс дзеянняў: ціск, зняцце, нядопуск да агітацыі, неўключэнне ў камісіі і пазбаўленне рэгістрацыі", - заявіў кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякiн. "Самае галоўнае ў любой палітычнай кампаніі - гэта барацьба за думкі і душы грамадзян. Таму нават калі няма выбараў, гэта ўдзячная праца", - зазначыў С.Калякін, адказваючы на пытанне, ці мае сэнс удзельнічаць у парламенцкіх выбарах.