- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Завалілі кветкамі, як прымадонну!» Днямі народнаму мастаку Беларусі, заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР Гаўрыілу Харытонавічу Вашчанку, якога Міжнародны Кембрыджскі біяграфічны цэнтр прызнаў "Чалавекам XX стагоддзя", споўнілася 80 гадоў. Святкаванне юбілею адбылося ўрачыстым, шматлюдным і вельмі радасным для Гаўрыіла Харытонавіча. "Самым галоўным для мяне стала тое, што святкаваў дзень нараджэння я на сваёй радзіме - у Гомелі, - распавёў "Народнай волі" сам мастак. - Там ёсць карцінная галерэя Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі, дзе на першым паверсе адчынілася мая новая экспазіцыя. На другім паверсе разгорнута сталая экспазіцыя маіх твораў і калекцыя твораў сучасных беларускіх мастакоў таксама маёй жонкі Мацільды Адамаўны. Галерэя і горад падаравалі мне цудоўнейшую імпрэзу! Прысутнічалі мэр Гомеля Аляксандр Якабсон, старшыня Саюза мастакоў Уладзімір Савіч, дырэктар Нацыянальнага музея мастацтваў Уладзімір Пракапцоў і шмат яшчэ хто. Вельмі нечаканым быў для мяне прыезд маёй стрыечнай сястры, якую я больш за 30 год не бачыў". Юбіляра проста завалілі кветкамі. А родная галерэя мастака падаравала яму карціну з 80 ружамі... "Адчуваў сябе як прымадонна!" - смяецца ён. Дарэчы, з 80-гадовым юбілеем Гаўрыіла Харытонавіча павіншаваў і А. Лукашэнка.