- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не злічыць, колькі ў нас надзейных стратэгічных партнёраў! Вось і Азербайджан заняў пачэснае месца ў спісе асноўных сябраў Беларусі, пра што ўчора было сказана А.Лукашэнкам падчас перамоў у пашыраным складзе з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і членамі яго дэлегацыі. У сумеснай заяве Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева падкрэсліваецца, што сяброўства і супрацоўніцтва дзвюх краін набываюць новы якасны ўзровень. «Мы падтрымліваем адзін аднаго па ўсіх пытаннях, і гэта падтрымка мае, я сказаў бы, аўтаматычны характар, нават без абмеркаванняў, кансультацый, узгадненняў», – заўважыў азербайджанскі прэзідэнт.