- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабаронцы пачалі маніторынг за парламенцкімі выбарамі Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі камітэт" (БХК) мае намер праводзіць маніторынг выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі ў Мінску. "Фактычна мы ўжо пачалі маніторынг сітуацыі, што склалася напярэдадні выбараў, - паведаміў старшыня БХК Алег Гулак. - Нам важна не проста сачыць за выкананнем выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў, але і паспрабаваць прааналізаваць дынаміку правядзення выбараў у Беларусі". Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі ў сваю чаргу паведаміў, што беларускія праваабаронцы не будуць праводзіць масавае назіранне ў дзень галасавання. "Мы зыходзім з таго, што ў дзень галасавання вынік выбараў ужо будзе зроблены, таму этапы выбарчай кампаніі да дня галасавання будуць адыгрываць больш важную ролю", - зазначыў А.Бяляцкі. Паводле яго слоў, беларускія праваабаронцы плануюць праводзіць маніторынг у 100 выбарчых акругах. У кожнай з іх за сітуацыяй будуць назіраць па тры чалавекі.