- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Днямі ў Курапатах усталявалі памятны знак ахвярам сталінскіх рэпрэсій, а ўчора даўладкоўвалі тэрыторыю вакол помніка. Грошы на манумент збірала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. У конкурсе, які ладзіла Міністэрства культуры, пераможцам стаў праект аўтарскага калектыву, у які ўвайшлі скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, а таксама архітэктары Марыя Маркаўцова і Вольга Ярмоліна. Паводле слоў архітэктараў, помнік зроблены так, каб не парушаць раней усталяваную кампазіцыю крыжоў. Але некаторыя крытыкуюць афіцыйны памятны знак.