- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
ЕС і ЗША ў чарговы раз заклікалі Беларусь вызваліць палітвязняў Еўрасаюз і ЗША заклікаюць беларускія ўлады да 'безумоўнага і неадкладнага вызвалення ўсіх палітзняволеных". Аб гэтым гаворыцца ў дэкларацыі, прынятай у Брдо (Славенія) па выніках саміту ЕС-ЗША. "Мы і надалей будзем лічыць беларускіх чыноўнікаў адказнымі за парушэнні правоў чалавека", -гаворыцца ў дакуменце. Удзельнікі саміту заявілі аб гатоўнасці садзейнічаць "прасоўванню дэмакратыі, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека" ў Беларусі. Акрамя таго, у дэкларацыі асуджаюцца "прымусовыя меры, прынятыя супраць дыпламатычнай місіі ў Беларусі". У сакавіку Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло эканамічныя санкцыі ў дачыненні да канцэрна "Белнафтахім" у сувязі з пастаянным парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. Паслы Беларусі і ЗША былі адкліканы з Вашынгтона і Мінска для кансультацый; штаты абодвух пасольстваў скарочаны да мінімуму.