- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генадзь Фядыніч неаднаразова крытыкаваў у СМІ ўлады, заяўляючы, што тыя не асабліва варушацца ў накірунку правядзення рэформаў. Мы пацікавіліся ў прафсаюзнага актывіста, што канкрэтна ён прапаноўвае… – На маю думку, рэфармаванне трэба праводзіць крок за крокам, – кажа Генадзь Фёдаравіч. – Відавочна, што сёння ўжо становіцца цяжка кіраваць прадпрыемствамі, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі. Многія маюць вялікую запазычанасць перад банкамі па крэдытах, таму становяцца банкрутамі. Гэта, можа, не тычыцца буйных прадпрыемстваў, іх пашкадуюць, але меншыя, безумоўна, спыняць існаванне.