- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лешэк Шарэпка працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі ў 2011–2015 гадах. Вядома ж, ён добра разбіраецца ў міжнародных праблемах, асабліва тых, якія тычацца трохкутніка Польшча–Беларусь–Расія. Як грамадзянін сваёй краіны, ён публічна адстойвае яе інтарэсы. Паколькі Крэмль праявіў агрэсію ў адносінах да Грузіі і Украіны, то, паводле меркавання спадара Шарэпкі, ваенны апетыт Масквы можа пашырыцца. І Беларусь не ў стане засланіць Польшчу ад імперскай агрэсіі з Усходу. Вось чаму экс-пасол, як і ўрад яго краіны, падтрымлівае ідэю размяшчэння амерыканскіх баз на тэрыторыі Польшчы – як стрымліваючы фактар ад магчымай расійскай агрэсіі.