- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці прызнае Еўропа беларускія выбары? Беларусь губляе мільёны еўра па віне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Такое меркаванне выказалі прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сіл, якія нядаўна вярнуліся з Бруселя, дзе па ініцыятыве Еўрапарламента праходзіла спецыяльная канферэнцыя. "На бліжэйшыя гады па 2013 год Еўрасаюз усходне-еўрапейскім краінам выдзяляе прыкладна 12 мільёнаў еўра. Гэтыя грошы пойдуць на фінансаванне разнастайных праектаў - ад эканамічных да навуковых, — гаворыць старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. - Узнікае пытанне, як там будзе прадстаўлена Беларусь? Бо прапаноўваюцца розныя сферы супрацоўніцтва - ад гуманітарнай да эканамічнай. У Беларусі ёсць шанц увайсці ў гэтыя 12 мільёнаў. Гэта пойдзе толькі на карысць грамадзянам Беларусі". Праўда, прэтэндаваць на фінансавую падтрымку з боку Еўропы можна толькі ў тым выпадку, калі беларускія ўлады вызваляць палітзняволеных, спыняць прэсінг незалежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама дэмакратызуюць выбарчы працэс у краіне. "Мяч сёння знаходзіцца на баку ўлады. I пра гэта павінны думаць людзі - выбаршчыкі, якія рэальна ад гэтага страчваюць", - гаворыць старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін.