- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
9 лістапада, у Баранавічах будзе разглядацца адміністрацыйная справа Уладзіміра Гундара і Юрыя Казакевіча. Іх абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў: 13 кастрычніка грамадзянскія актывісты збіралі ў Баранавічах подпісы за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Як вядома, падобныя мерапрыемствы праходзілі ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі з 19 верасня па 19 кастрычніка ў многіх гарадах краіны. Было сабарана больш за 12 тысяч подпісаў. Лісты з подпісамі перададзены ў Міністэрства культуры.