- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ініцыятары кампаніі “Народны рэферэндум” вызначылі дзесяць базавых пытанняў, з якіх трэба пакінуць пяць — найбольш важных і актуальных. Менавіта гэтыя пяць пытанняў прадстаўнікі апазіцыі маюць намер прапанаваць уладам для вынясення на ўсенароднае галасаванне. 1. Ці згодныя вы з тым, што ў выпадку, калі дзяржава не можа даць неабходнае бясплатнае лячэнне грамадзяніну да 18 гадоў, яна павінна аплаціць такое лячэнне ў любым іншым месцы, дзе яго правядуць? 2. Ці згодныя вы, што кіраўнікі выканаўчай улады ўсіх узроўні павінны абірацца прамым тайным галасаваннем і мець паўнамоцтвы па фарміраванні і распараджэнні бюджэтам гэтай тэрытарыяльнай адзінкі? 3. Ці згодныя вы, што ўрад Беларусі павінен зрабіць усё неабходнае, каб падпісаць пагадненне з ЕС аб зоне свабоднага гандлю? 4. Ці згодныя вы, што неабходна ўнесці ў Выбарчы кодэкс палажэнне аб тым, што асоба, якая займала пасаду прэзідэнта два тэрміны, не можа быць зарэгістравана кандыдатам у прэзідэнты?