- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канцэпцыя рамана ўзнікла яшчэ ў 2004 годзе, да працы над кнігай я прыступіў прыкладна праз год. “Беларусалім” пісаў у зняволенні – спачатку ў Малым Сітне, дзе я адбываў адну “хімію”, пазней у Купліне, дзе адбываў другую, некаторыя часткі кнігі былі напісаны ў “амерыканцы” пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, штосьці пісалася ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна падчас адміністрацыйных арыштаў… Агулам праца над раманам заняла 12 гадоў.