- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман “Беларусалім” складаецца з трох частак, – распавядае Павел Севярынец. – На бліжэйшай прэзентацыі чытачам будзе прадстаўлена першая яе частка, якая называецца “Золак”. Гэта кніга пра тое, як Беларусь аказваецца ў цэнтры сусветных падзей. У цэнтры сюжэту дзейнасць буйной карпарацыі, якая выбірае для сваёй штаб-кватэры нашу краіну і ставіць перад сабой мэту ашчаслівіць усё чалавецтва. Для гэтага карпарацыя праводзіць эксперымент: чалавеку даецца пульт ад самога сябе. З дапамогай кнопак на ім ён можа кіраваць сваімі адчуваннямі і эмоцыямі, сцішваць боль… Усё гэта завязана на гісторыі Беларусі, на біблейскіх вымярэннях. “Беларусалім” – гэта раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.