- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Саміты ў Мінску праходзяць без удзелу прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева. Кыргызстан у пасяджэннях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД прадстаўляе ўсяго толькі першы віцэ-прэм’ер Джаамарт Атарбаеў. У прэс-службе прэзідэнта Кыргызстана не растлумачылі прычыну адсутнасці Алмазбека Атамбаева на пасяджэннях у Мінску. Аднак нельга не ўзгадаць, што ў апошні час Кыргызстан і Беларусь, як кажуць, “абмяняліся заявамі”. Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся з галоўнымі рэдактарамі з краін СНД, заявіў, што афіцыйны Бішкек, які імкнецца да членства ў Мытным саюзе, павінен зняць свае патрабаванні да Беларусі аб выдачы экс-прэзідэнта гэтай краіны Курманбека Бакіева. У адказ прэзідэнт Кыргызстана зноў абвінаваціў афіцыйны Мінск ва ўкрывальніцтве і іншых злачынцаў. У прыватнасці, ён заявіў, што беларускія ўлады пакрываюць арганізатараў нядаўніх сутыкненняў на поўдні Кыргызстана.