- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наезд на Ляўковіча... У любым падручніку па паліталогіі можна прачытаць, што першаступенная задача апазіцыйнай партыі - прыход да ўлады. Аднак падобна на тое, што некаторыя беларускія апазіцыянеры аддаюць перавагу закулісным і ўнутрыпартыйным інтрыгам. "Народная воля" неаднаразова паведамляла пра канфліктную сітуацыю ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Як вядома, яе старшыня - Аляксандр Казулін знаходзіцца за кратамі, а выконвае абавязкі старшыні Анатоль Ляўковіч. Сутнасць канфлікту ў тым, што некаторыя партыйцы абвінавацілі Ляўковіча "ва ўзурпацыі ўлады і бяздзеянні ў справе вызвалення з турмы Аляксандра Казуліна". I вось 1 чэрвеня адбылася ўстаноўчая канферэнцыя фракцыі БСДП "За ўнутрыпартыйную дэмакратыю". У яе склад увайшлі 15 чалавек, а сустаршынямі сталі ігар Рынкевіч, Вольга Казуліна і Віктар Крываль. Па выніках працы сябрамі новаўтворанай унытрыпартыйнай фракцыі быў прыняты дакумент, у якім зацверджана, што сябры партыі будуць "дамагацца ўнутрыпартыйнай празрыстасці" і заклікаць кіраўніцтва партыі да больш рашучых крокаў у справе вызвалення Казуліна. Але цікава, навошта дзеля гэтага трэба было склікаць прэс-канферэнцыю, выступаць з заявамі і наогул муціць ваду ў і без таго не самым празрыстым апазіцыйным лагеры? Наезд на Ляўковіча...