- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хачу падзякаваць «Народнай Волі» за апублікаваныя 9 студзеня ўспаміны Міхаіла Іоські пра зэльвенскага настаўніка Аляксандра Голуба. На яго, сумленнага чалавека, за савецкім часам было выліта столькі бруду! І толькі за тое, што ў часы нямецкай акупацыі ён стварыў у вёсцы Барадзічы беларускую школу, дзе навучаліся некалькі дзясяткаў дзяцей. Як і М.Іоська, я таксама была вучаніцай Аляксандра Міхайлавіча, толькі ўжо ў 1970-я гады. А пазнаёміліся мы, калі я перайшла ў 8-ы клас. Прызнацца, да сустрэчы з Голубам я беларускую мову проста ненавідзела, бо ў малодшых класах нам яе выкладалі людзі, якія самі мову добра не ведалі. Да таго ж бацька мой па нацыянальнасці рускі, і дома мы размаўлялі толькі па-руску. А Аляксандр Міхайлавіч адкрыў мне сапраўдную прыгажосць беларускай мовы, і мая нянавісць неяк незаўважна перайшла ў любоў.