- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі заявіла аб жаданні паўдзельнічаць у абранні адзінага кандыдата ад апазіцыі і прапануе на гэтую ролю свайго вылучэнца — Сяргея Гайдукевіча. «Калі яны (апазіцыя) не захочуць нас пусціць на Кангрэс дэмакратычных сіл, мы ўсё роўна прыйдзем і выступім там. Возьмем актыў партыі – 50—100 чалавек — і прыйдзем. Калі не захочуць, значыць, баяцца, — заявіў намеснік старшыні ЛДП Алег Гайдукевіч. — Чаму мы не маем права прыйсці на гэты кангрэс? Гэта ж кангрэс дэмакратычных сіл, а мы — дэмакратычная сіла».