- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міністры могуць застацца без летняга адпачынку Няма інвестыцый - няма адпачынку. Такая змрочная перспектыва пагражае кіраўнікам міністэрстваў і ведамстваў, калі яны не актывізуюцца ў прыцягненні замежнага капіталу ў свае галіны. Гэта паабяцаў iм прэм'ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi 27 мая на пасяджэннi Саўмiна, дзе разглядалiся вынiкi працы эканомiкi за першыя чатыры месяцы гэтага года. Прэм'ер застаўся вельмi незадаволены тым, як прыцягваюць прамыя замежныя iнвестыцыi мiнiстэрствы прамысловасцi, транспарту i камунiкацый, а таксама энергетыкi. У прыватнасцi, Мiнпрам "здабыў" у першым квартале ўсяго 150 тыс. долараў iнвестыцый, Мiнтранс - 16 тысяч... "Што, у нас усё добра? За гэтыя грошы можна вырашыць усе праблемы?", - абураўся Сяргей Сiдорскi. Дасталася "на арэхi" i начальнiку Беларускай чыгункi - за тое, што не займаецца абнаўленнем рухомага саставу. Увогуле, калi мiнiстры не возьмуцца за розум, то могуць пазбавiцца свайго летняга адпачынку. "Лета ўсiх расслабляе? Дык мы адпачынак адменiм", - прыводзiць "Iнтэрфакс" словы старшыні ўрада. За 4 месяцы ў эканомiку прыцягнута iнвестыцый на суму больш за 2 млрд долараў, але гэта банкаўскiя крэдыты. Прамых замежных iнвестыцый нашы чыноўнiкi знайшлi толькi на 716 млн долараў.