be
pdf

Народная воля 79 (4639) 2021

Створаная летась канстытуцыйная камісія вуснамі яе старшыні (ён жа старшыня Канстытуцыйнага суда) Пятра Міклашэвіча нядаўна абвясціла: да 7 лістапада народу будзе прад’яўлены праект новага варыянта Канстытуцыі. Я нездарма ў адным сказе тройчы ўжыў гэтыя базісныя для любой дзяржавы словы: канстытуцыя і канстытуцыйны. Паколькі менавіта новая Канстытуцыя, на думку юрыстаў (у мантыях і без) і шматлікіх экспертаў (прыўладных і не толькі) выведзе Беларусь з беспрэцэдэнтнага палітычнага крызісу, які ахапіў краіну пасля мінулагодніх прэзідэнцкіх выбараў. Схамяніцеся, спадарове, і зірніце праўдзе ў вочы. А праўда такая, што «горш любой хлусні», як падкрэслівалася ў вядомай грыбаедаўскай камедыі. Магчыма, прыхільнікі чарговай канстытуцыйнай рэформы не разумеюць, што яны бяруцца рэфармаваць, перарабляць і перапісваць. Ну, паленаваліся зазірнуць у тэкст той Канстытуцыі, дзейнай з 1996 года, пасля таго як іхнія папярэднікі (гэткія ж заўзятыя рэфарматары) ламалі цераз калена Канстытуцыю 1994 года. А я вось не паленаваўся і лішні раз пераканаўся, што дзейная Канстытуцыя (з усім відавочным дысбалансам галін улады) зусім не пазбаўлена прававых нормаў, якія ва ўсім цывілізаваным свеце прынята лічыць дэмакратычнымі каштоўнасцямі. Іншая справа, што тыя прававыя нормы ў нашай краіне сталі неабавязковымі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-10-15
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org