- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нядаўна журналісты выявілі дзіўную рэч: беларускія цукеркі ў крамах Нью-Ёрка каштуюць значна танней, чым у мінскіх. Гэта пры тым, што іх трэба было давезці ажно праз акіян, заплаціць мытныя падаткі, разлічыцца з экспедытарамі, лагістамі, складамі і гэтак далей, і гэтак далей. Як жа так? Чаму, да прыкладу, “Грыльяж у шакаладзе” гомельскага “Спартака” ў адным з самых дарагіх гарадоў свету каштуе 3 долары 99 цэнтаў (на нашы грошы 32 тысячы), а ў мінскім гіпермаркеце “Карона” гэткая ж каробка - 45.050 рублёў (5,6 долара). Што за клопат такі не пра свайго, а пра амерыканскага пакупніка, тым больш што заробкі ў амерыканцаў непараўнальна большыя за беларускія?.. Што гэта за эканамічныя законы такія, калі ажно ў Амерыку беларускай фабрыцы выгадна давезці цукеркі за 4 долары, а з Гомеля да Мінска — не.