- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мера стрымання ў дачыненні да гендырэктара “Уралкалия” Уладзіслава Баўмгертнера была зменена напярэдадні прыезду ў Беларусь Уладзіміра Пуціна, які ўчора разам з А.Лукашэнкам назіраў за стратэгічнымі вучэннямі “Захад-2013”. Адвакаты спадзяюцца на хуткае вяртанне Баўмгертнера ў Расію. Расійскі адвакат Аляксей Басістаў расказаў журналістам пра падрабязнасці вызвалення Баўмгертнера з СІЗА. “Гэта было абсалютна нечакана, — распавёў Басістаў. — Уначы выклікалі адваката. Выклікалі маму Уладзіслава. Перавезлі на гэтую кватэру. Кватэру асабіста падбіралі супрацоўнікі КДБ. Аплаціў яе адвакат Дзмітрый Гарачка”. Маці Уладзіслава Баўмгертнера Таццяна Ягораўна, па словах Басістава, жыве разам з сынам. Раней яна знаходзілася ў гатэлі. Па адной з версій, змяненне гендырэктару “Уралкалия” меры стрымання на хатні арышт стала вынікам перамоў генпракурора Расіі Юрыя Чайкі з беларускім бокам. Пра гэта паведамілі “ Інтэрфаксу “ крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.