- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзе адбудзецца Кангрэс - у Мінску ці ў адной з краін замежжа? Кангрэс дэмакратычных сіл пройдзе 26-27 мая. Аргкамітэт па падрыхтоўцы форуму накіраваў 2 мая ў Мінскі гарвыканкам ліст надазвол сабраць больш за тысячу дэлегатаў КДС у адным з трох названых памяшканняў: Палацы Рэспублікі, Канцэртнай зале "Мінск" або ў Палацы культуры МАЗа. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня арг-камітэта Аляксандр Бухвостаў. Арганізатары КДС спадзяюцца на публічныя абяцанні намесніка кіраўніка прэздэнцкай Адміністрацыі Наталлі Пяткевіч, што праблем з правядзеннем агульнарэспубліканскіх форумаў (дакладней, з памяшканнямі пад іх) у дэмакратычнай апазіцыі не будзе. Памяшканні, куды могуць умясціцца болын за тысячу дэлегатаў Кангрэса, маюць менавіта тры названыя ўстановы: Палац Рэспублікі, Канцэртная зала "Мінск" і Палац культуры МАЗа. Заяўкі за подпісамі Вінцука Вячоркі, Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзькі пададзены ва ўсе тры ўстановы яшчэ 2 мая. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)