- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Будучы 2014 год цікавы для Беларусі не толькі чэмпіянатам свету па хакеі. У краіне мусяць адбыцца чарговыя выбары ў раённыя, гарадскія і абласныя Саветы дэпутатаў. Мінскі абласны Савет дэпутатаў, напрыклад, у мінулую пятніцу ўжо вызначыўся з тым, колькі будзе выбарчых акруг у вобласці, якая сярэдняя колькасць выбаршчыкаў. Гэта значыць, што выбары ў мясцовыя Саветы ўжо пачынаюцца. Ці трэба ў іх удзельнічаць? Ці маюць мясцовыя Саветы рэальны ўплыў на жыццё краіны? Ці будуць маючыя адбыцца выбары сапраўднымі выбарамі?