- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ пазаўчора інтэрнэт-сайты абляцела сенсацыя: больш за 400 працаўнікоў мікашэвіцкага “Граніта” падалі заявы на звальненне. Кіраўніцтва прадпрыемства нібыта спрабуе спыніць скандал і заявы не падпісвае... Скажаце, такога не можа быць? На “Граніце” ўсяго працуе пара тысяч чалавек, і цяжка ўявіць, што ў адзін момант пятая ці шостая частка людзей захацела звольніцца. Тым больш што Мікашэвічы — гэта не Мінск, дзе шмат вакансій. Акрамя “Граніта”, некалькіх дробных фірм у пасёлку, лічы, няма дзе ўладкавацца. З другога боку, калі абвальнае звальненне мае месца, то ўзнікаюць іншыя думкі. Парадокс! Тых, хто хоча звольніцца, на “Граніце” ўтрымліваюць, а тых, хто хоча застацца працаваць, наадварот звальняюць прымусова. Так, 5 мая адміністрацыя не падоўжыла кантракт з Мікалаем Карышавым, намеснікам сакратара ствараемай пярвічкі незалежнага прафсаюза. Кіраўніка гэтай самай пярвічкі Алега Стахаевіча звольнілі яшчэ раней...