- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні палітык заклікаў беларусаў дамагацца правядзення сапраўдных выбараў і для гэтага прапанаваў сабрацца 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. У 18.00 (вызначаны час збору) на плошчы было ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек, хаця паступова народ падыходзіў. Праўда, добрую частку прысутных складалі журналісты, сілавікі ў цывільным і міжнародныя назіральнікі. А вось апазіцыйныя палітыкі былі практычна ў поўным складзе – Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Алесь Лагвінец…