- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзіўна назіраць, як у краіне з амаль савецкім сцягам і амаль савецкім гімнам вельмі сціпла адзначаюцца 100-я ўгодкі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Вунь 100-годдзе камсамола будзе святкавацца з дзяржаўным размахам – урад і пастанову адпаведную прыняў, і юбілейны аргкамітэт на чале з міністрам – верным ленінцам створаны. Помніцца і нядаўняя чарада ведамасных юбілеяў – Міністэрства абароны ўрачыста адзначыла 100-годдзе ўзброеных сіл, МУС – 100-годдзе міліцыі, МЗС – 100-годдзе дыпламатычнай службы. Лагічным апафеозам сярод гэтых святаў мусіў бы стаць гэткі ж юбілей БССР. З фанфарамі, з выхадам на сцэну міністра Шуневіча ў форме НКВД, міністра Карпенкі – з чырвоным (малаткаста-сярпастым) сцягам у руках, з узнагароджваннем пазасталых у жывых кіраўнікоў савецкай Беларусі памятнымі медалямі.