- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Больш за 15 тысяч пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы Кішынёва ў мінулую нядзелю. Нагодай для пратэстаў стаў карупцыйны скандал 2014 года, калі ў выніку фінансавых махінацый з банкаў краіны знік 1 мільярд долараў. Пратэстоўцы патрабуюць неадкладнай адстаўкі ўрада і датэрміновых выбараў. Абвешчана аб стварэнні “Нацыянальнага камітэта выратавання”. Удзельнікі пратэстаў незадаволены нізкім узроўнем жыцця ў краіне, дзе сярэдняя заработная плата не перавышае 220 еўра ў месяц. Паводле іх меркавання, праеўрапейская партыя, якая знаходзіцца пры ўладзе з 2009 года, не здолела правесці ў жыццё рэформы. Акрамя таго, яны выступаюць за правядзенне поўнага расследавання абставін знікнення 1 мільярда долараў з дзяржаўных банкаў.