- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нацыянальная літаратурная прэмія была заснавана летась. Сёлета падчас святкавання Дня беларускага пісьменства пераможцам у намінацыі “Лепшы твор прозы” стаў Алесь Марціновіч, аўтар кнігі “Цяпло колішніх вогнішчаў”. Узнагароду за “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” атрымаў Мар’ян Дукса (аўтар зборніка “Птушка вечнасці – душа”). Аўтар “Лепшага твору драматургіі” – Ягор Конеў, які напісаў п’есу “Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы”. У намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі” перамог гісторык і пісьменнік Мікалай Барысенка (за кнігу “Эхо Великой войны в Восточной Беларуси» (1914–1918)”). Пераможцам у намінацыі “Лепшы дэбют” стаў Сяргей Клімковіч (адзначана яго кніга “Тайна квартиры №8”). Ён актыўна друкуецца ўжо амаль 20 гадоў. Але ў дадзеным выпадку адзначаны дэбют у дзіцячай літаратуры.