- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы выбух на чацвёртым энергаблоку атамнай станцыі адбыўся 26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 23 хвіліны. Затым адбыўся другі, узнік пажар. Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофай. Нягледзячы на тое што станцыя размешчана ва Украіне, каля горада Прыпяць, больш за 70% радыенуклідаў асела на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў аварыі пацярпелі каля 2 млн жыхароў краіны, у тым ліку больш за паўмільёна дзяцей. Паводле звестак Белстата, на пачатак 2012 года ў Беларусі ў зоне радыеактыўнага забруджвання знаходзілася 2 тыс. 394 населеныя пункты, у іх жыве 1 млн 141,7 тыс. чалавек (больш за 12% колькасці насельніцтва), у тым ліку 216,9 тыс. дзяцей.