- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля вяртання дадому з Бразіліі бронзавы прызёр Алімпіяды ў Рыа плыўчыха Аляксандра Герасіменя сустрэлася з журналістамі ў “Беларусбанку”, з якім апошнім часам супрацоўнічае. Не складана было заўважыць на правай руцэ плыўчыхі залаты пярсцёнак, таму найперш цікаўлюся ў спартсменкі пра гісторыю яго паходжання. – Мой хлопец Яўген Цуркін (таксама плывец. – Аўт.) некалькі месяцаў таму падарыў, – распавядае Саша. – Мы доўга не бачыліся, сустрэліся, і ён адразу ж мне – пярсцёнак і прапанову выйсці за яго замуж. – Вы казалі, што вяселле плануеце зрабіць пасля Алімпіяды…