- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
30-гадовы ўраджэнец Хойнікаў, што ў Гомельскай вобласці, не меў уласнай машыны. Пакаштаваўшы спіртных напояў, ён вырашыў выправіць такую несправядлівасць. Таму сеў за руль чужой машыны (хай сабе і з прабітым колам) і паціху паехаў па вуліцы пасёлка Крынічны, што ў Мазырскім раёне. Падарожжа, аднак, аказалася нядоўгім: небарака хутка ўбачыў гаспадара, а таму уцёк у лес. Праўда, пакінуў у салоне пашпарт і мабільны тэлефон. Але мара пра ўласную машыну не пакідала яго. Праз некалькі гадзін мужчына сеў у чужы “Фіят”, стаў заводзіць рухавік і сутыкнуўся з гаспадыняй! Жанчына стала набіраць на мабільніку 102, але наш герой аказаўся спрытнейшым: выхапіў мабільнік з яе рук і зноў уцёк у лес. Ад трэцяга ўгону выратавалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, якія вечарам таго ж дня затрымалі мужчыну каля дома знаёмага. Цяпер няўдалага гоншчыка чакае суд.