be
pdf

Народная воля 6 (4771) 2023

Лідар гурта Meriem Band Мэрыем Герасіменка нарадзілася ў Мінску. Пасля школы вучылася ў каледжы, затым паступіла ва ўніверсітэт. Атрымала юрыдычную адукацыю. Займалася спортам, у свой час дзяўчына ўваходзіла ў склад юнацкай зборнай Беларусі па валейболе. “У мяне за плячыма прэзідэнцкая музыкальная школа, я піяністка, – казала Мэрыем у адным з інтэрв’ю. – Паралельна выкладчыкі заўважылі, што спяваю. У мяне быў нехарактэрны для дзяўчынкі нізкі голас. На самай справе я ніколі не думала, што буду займацца спевамі ў прафесійным плане. Заўсёды марыла працаваць у следчых органах, у мяне дзве юрыдычныя адукацыі. Але ў нейкі момант людзі павярнулі мяне на правільны шлях, і я зразумела, што не змагу быць офісным планктонам”. З часам Мэрыем адкрыла ўласную музычную школу для дзяцей. Самастойна пісала музыку і тэксты, выступала на розных мерапрыемствах і карпаратывах. Мэрыем Герасіменка – лаўрэат шматлікіх конкурсаў, намінант Нацыянальнай музыкальнай прэміі “Адкрыццё года”. Лаўрэат прэміі Vklube.tv 2013 “Прарыў года”, фіналістка і сярэбраны прызёр тэлевізійнага вакальнага шоу “Акадэмія талентаў-4”, фіналіст праекта “Ікона сцэны”, удзельніца расійскага праекта “Галоўная сцэна”, “Голас Расіі”, лепшы Cover-выканаўца 2016, 2017 па версіі Прэміі М017 і Belarusian Music Awords, пераможца конкурса выканаўцаў TOP 8 – “Лепшы музыкальны калектыў краіны”. “Я зарабляю грошы спевамі з 16 гадоў, – распавядала спявачка.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2023-01-24
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2023 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org