- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі! Гэтымі словамі велікоднага прывітання ўсіх вас вітаю і віншую са святам святаў — Пасхай нашага Пана Езуса Хрыста. Уваскрасенне Хрыста з’яўляецца падмуркам нашай веры. Без фізічнага ўваскрасення Езуса няма збаўлення. Калі б Езус ляжаў у грабніцы забальзаміраваны, як ляжаць некаторыя вядомыя дзеячы гісторыі, а мільёны наведвальнікаў і прыхільнікаў аддавалі б Яму пашану, то хрысціянства было б не больш, чым легенда. Уваскрасенне Езуса Хрыста з’яўляецца надзеяй нашага ўваскрашэння. Чалавецтва, нягледзячы на імклівае развіццё навукі і яе вялікія дасягненні, тым не менш ведае, што існуе пераход толькі ў адным напрамку, без вяртання назад. (З Пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша КАНДРУСЕВIЧА, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, на Вялікдзень)