- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Разам з Польшчай смуткуе ўвесь цывілізаваны свет. У авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку і прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі. Як вядома, у мінулую суботу пад Смаленскам адбылася жудасная катастрофа. Самалёт Ту-154 з польскім прэзідэнтам Лехам Качыньскім на борце разбіўся пры пасадцы. Паводле апошніх звестак на борце знаходзіліся 96 чалавек, усе яны загінулі. Самалёт упаў у 10.50 на ўскраіне горада Пячэрск Смаленскай вобласці пры заходзе на пасадку ў вайсковы аэрапорт "Паўночны". Над зямлёй у гэты час быў моцны туман. Камандзіру экіпажа прапанавалася прызямліцца ў аэрапортах Мінска ці Масквы. Але першы пілот прыняў рашэнне, нягледзячы на кепскія ўмовы, прызямляцца ў Смаленскай вобласці. Самалёт зачапіўся за высокае дрэва і рухнуў на зямлю ў некалькіх сотнях метраў ад пасадачнай паласы.